Беларусьфільм запусціў абноўлены канал на Youtube

© Sputnik / Ирина БукасКінастудыя "Беларусьфільм"
Кінастудыя Беларусьфільм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз на канале можна ўбачыць трэйлеры фільмаў беларускай вытворчасці.

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" запусціла абноўлены Youtube-канал, паведамілі Sputnik у прэс-службе кінастудыі.

Пакуль што на канале размешчаныя трэйлеры да стужак беларускай вытворчасці, сярод якіх мастацкі фільм "Тум-Пабі-Дум", што выйдзе ў шырокі пракат 25 студзеня.

Аднаўленне канала — адзін з крокаў да мадэрнізацыі кінастудыі, рэканструкцыя якой завяршылася восенню прошлага года.

Зараз на кінастудыю ўскладаюцца вялікія надзеі: па словах міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара, нацыянальная кінастудыя павінна стаць сучаснай кінафабрыкай са зразумелымі, празрыстымі і выгаднымі ўмовамі для кінапрадзюсараў.

Нагадаем, што кінастудыя "Беларусьфільм" займаецца вытворчасцю ігравых, мультыплікацыйных, дакументальных фільмаў і серыялаў з 1924 года.

Стужка навiн
0