МІНСК, 23 сту — Sputnik. Халадней за ўсё мінулай ноччу было ў Бярэзінскім запаведніку — там зафіксавана тэмпература —19,4 С°, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Марознае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі некалькі дзён таму: паўсюль слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй адзнакі —10 С°.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, халадней за ўсё ўначы ў аўторак было ў Бярэзінскім запаведніку — на метэастанцыі там была зафіксаваная тэмпература —19,4 С°.
Максимальный мороз сегодня ночью отмечался в Березинском заповеднике —19.4°. Ознакомьтесь с картою: https://t.co/MwcrgnXtb7 pic.twitter.com/oeIUxBuPVN
— Блізкі космас (@nadvorie) 23 января 2018 г.
Па дадзеных Гідрамета, ужо ў сераду маразы ў Беларусі пачнуць слабець, а ў чацвер, 25 студзеня, у краіне пацяплее да 0 С°.