МІНСК, 24 сту — Sputnik. Беларускія спартсмены-алімпійцы зробяць усё неабходнае, каб дапамагчы расійскім атлетам на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане, заявіў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч.
Расіяне, згодна з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), будуць выступаць на Гульнях-2018 пад нейтральным сцягам. А напярэдадні стала вядома, што МАК не запрасiў на АГ шэраг вядучых спартсменаў, у тым ліку біятланіста Антона Шыпуліна, лыжніка Сяргея Усцюгава і шорт-трекіста Віктара Ана.
"Гэта (Расія) братэцкая нам краіна, вы ведаеце, якое ў нас стаўленне да яе. Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб дапамагчы тым расійскім спартсменам, якія прыедуць на Алімпіяду", — заявіў Аставшэвіч.
Алімпіяда — 2018: расійскіх сцягаў не будзе нават на трыбунах>>
Ён выказаў меркаванне, што спорт павінен быць "чыстым" і па-за палітыкай.