Гродна рыхтуецца прыняць чарговы "Каложскі благавест"

© Photo : из личного архива автораСвята-Пакроўскі сабор у Гродне, архіўнае фота
Свята-Пакроўскі сабор у Гродне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе на мерапрыемстве ўпершыню выступяць калектывы з Македоніі і Чарнагорыі.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. XVII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" пройдзе ў Гродне з 5 па 10 лютага, паведамілі Sputnik Гродзенскім аблвыканкаме.

Каложская царква пасля аднаўлення - Sputnik Беларусь
Каложы замянілі сцяну: самы стары храм Беларусі пасля капрамонта

Арганізатары чакаюць цікавыя калектывы і манеры выканання. Напрыклад, выступіць камерны хор кафедральнага саборнага храма Хрыста Збавіцеля з Масквы, Архіерэйская дзіцячая пеўчая капэла "Актоіх" храма на Крыві ў імя ўсіх святых, а таксама хор Днепрапятроўскай акадэміі музыкі імя М. Глінкі. У гэтым годзе ўпершыню можна будзе пачуць калектывы з Македоніі і Чарнагорыі.

Будуць і ужо знаёмыя гродненцам калектывы. Так, у конкурсе плануе ўдзельнічаць царкоўны хор з Ташкента (Узбекістан), а таксама госці з Румыніі і Польшчы.

Фестываль традыцыйна адкрыецца выступленнем уладальніка Гран-пры мінулага года — акадэмічнага хора Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных з Масквы.

Творчымі пляцоўкамі для ўдзельнікаў "Каложскага благавеста" стануць Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, дзе 8 і 9 лютага адбудуцца конкурсныя праслухоўванні, і гарадскі Дом культуры — там запланаваны вячэрні канцэрт 9 лютага. Урачыстае адкрыццё і закрыццё свята адбудуцца ў Гродзенскім драмтэатры.

Арганізатары падкрэслілі, што фестывальны тыдзень — гэта не только музычныя мерапрыемтсвы, але і мноства іншых цікавых падзей. Плануецца, што падчас фестываля ў Гродне будуць працаваць тэматычныя выставы і кіналекторый.

Стужка навiн
0