Радыё

Вольскі: Міхал Анемпадыстаў быў вельмі надзейным і сумленным

© Photo : з асабістага архіву Лявона ВольскагаЛявон Вольскі
Лявон Вольскі - Sputnik Беларусь
Лявон Вольскі на радые Sputnik Беларусь узгадвае свайго сябра і калегу, мастака, дызайнера і паэта, аўтара "Народнага альбому" Міхала Анемпадыстава, што пайшоў з жыцця ўначы 24 студзеня.
Вольскі: Анемпадыстаў быў вельмі надзейным і сумленным

У ноч на сераду спынілася сэрца Міхала Анемпадыстава — вядомага беларускага мастака, паэта і дызайнера. Смерць з'явілася наступствам інсульту, што адбыўся позна ўвечары ў нядзелю, 21 студзеня. У шпіталь Анемпадыстава даставілі ў крытычным стане, амаль двое сутак ішло змаганне за ягонае жыцце, але ўратаваць артыста не ўдалося.

Шырокай грамадскасці Міхал Анемпадыстаў стаў вядомы напрыканцы 90-х, як стваральнік і аўтар амаль усіх тэкстаў песень супольнага музычнага праекту "Народны альбом", што напрыканцы тысячагоддзя стаўся ледзь не візітоўкай Беларусі. Але яшчэ раней, напрыканцы 80-х яго плакаты на надзённыя тэмы тых часоў прыцягвалі ўвагу.

"Ён быў вельмі надзейны чалавек, сумленны. Заўсёды можна было пакласціся на яго, калі нешта залежыла ад яго, дык ён усё рабіў. Быў іранічны, вясёлы. Зараз усе забываюцца, што ён быў таленавіты мастак і плакатыст, і жывапісец вельмі добры. Калісці ён выстаўляўся ў Берліне, напачатку 90-х, і ўся выстава была раскупленая адразу", — узгадвае Вольскі.

Апошнія месяцы жыцця Міхал Анемпадыстаў прысвяціў асветніцкай дзейнасці, чытаў лекцыі па дызайну і каларыстыке. Мусіла распачацца праца над новым музычна-паэтычным праектам "Марскі альбом", ідэя якога ўзнікла яшчэ ў 1997 годзе, літаральна пасля прэмьеры "Народнага альбому".

Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае спачуванне родным, блізкім і сябрам Міхала Анемпадыстава.

Успамін Лявона Вольскага аб Міхале Анемпадыставе слухайце ў аўдыёзапісе радые Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі