10 самых вядомых песень Людмілы Сенчынай

© Sputnik / Александр Макаров / Перайсці ў медыябанкЗаслужаная артыстка РСФСР Людміла Сенчына
Заслужаная артыстка РСФСР Людміла Сенчына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пяшчотны, кранальны голас, шчырае, душэўнае выкананне стваралі непаўторны вобраз спявачкі Людмілы Сенчынай. Яна памёрла 25 студзеня 2018 года, Sputnik прапануе ўспомніць самыя вядомыя яе песні.

За свой голас яна дзякавала маці, сельскай настаўніцы Сары Аляксееўне Федарэц. Бацька Пётр Маркавіч Сенчын, родам з малдаванскіх цыганаў, кіраваў клубам у вёсцы Мікалаеўскай вобласці Украіны. Потым сям'я пераехала ў Крывы Рог, а адтуль Людміла адправілася ў ленінградскае музвучылішча Рымскага-Корсакава. Яе сапрана гучала ў аперэтах ленінградскага тэатра музкамедыі, але вядомай на ўсю краіну яе зрабіла песня "Золушка".

На эстрадзе яна шмат спявала пра каханне. Яе крышталёвы голас гучаў у многіх фільмах і казках. Таксама яна здымалася ў кіно. Сярод самых вядомых песень у яе выкананні: "Полевые цветы", "Любовь и разлука", "У природы нет плохой погоды", "Белой акации гроздья душистые", "Любовь настала", "Добрая сказка" і многія іншыя.

Золушка

Полевые цветы

Любовь и разлука

У природы нет плохой погоды

Белой акации гроздья душистые

Любовь настала

Прощальный вальс

Добрая сказка

Вооружён и очень опасен

Шербурские зонтики

У яе жыцці было нямала ўнікальных сустрэч, таленавітых людзей: яна працавала з Ігарам Тальковым, Мішэлем Легранам. Першым мужам спявачкі быў саліст Ленінградскай аперэты Вячаслаў Цімошын, другім — музыкант Стас Намін. Трэці муж — прадзюсар Уладзімір Андрэеў.

Памёрла Папялушка савецкай эстрады — Людміла Сенчына>>

Стужка навiн
0