БДУ заняў другое месца сярод універсітэтаў СНД у рэйтынгу Webometrics

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадача дакументаў у БДУ
Падача дакументаў у БДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт саступіў першае месца Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Ламаносава, і ўпершыню абышоў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.

МІНСК, 25 сту —Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню ў гісторыі ўвайшоў у ТОП-500 лепшых ВНУ ў Сусветным вебаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities (WRWU), пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе навучальнай установы.

Чамадан з грашыма, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выпускнік беларускай ВНУ стаў мільярдэрам

У рэйтынгу, апублікаваным у студзені 2018 года, БДУ падняўся на 19 радкоў з ліпеня 2017 года і заняў 487 месца. БДУ стаў другім у рэйтынгу сярод універсітэтаў СНД і ўпершыню абышоў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, які заняў у агульным рэйтынгу 491 радок. Першае месца атрымаў МДУ імя Ламаносава, які размясціўся на 235 месцы Webometrics. Усяго ў рэйтынгу ўлічваюцца звесткі аб 27 тысячах вышэйшых навучальных устаноў з усяго свету.

Сярод беларускіх ВНУ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна застаецца на першым месцы. Другім стаў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2955 месца), трэці радок заняла Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2972), чацвёрты — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3359 пазіцыя). Апошнім у пяцёрцы лідараў стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3544 месца).

Рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities складае іспанская даследчая лабараторыя Laboratorio de Internet на працягу 10 гадоў. Спіс лепшых ВНУ свету абнаўляецца два разы на год: у студзені і ліпені.

Стужка навiн
0