Пасол: вядомы акцёр з Індыі збіраецца зняць фільм у Беларусі

© Sputnik / Роман ШантарПасольства Індыі ў Мінску
Пасольства Індыі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыпламат выказаў захапленне беларускімі лясамі, адзначыўшы, што на іх фоне можна было б зняць раскошныя кадры з індыйскімі танцамі.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Знакаміты акцёр з Індыі плануе зняць фільм пра Беларусь, паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Індыі ў Беларусі Саксен Панкадж на прэс-канферэнцыі.

Кадр з фільма Нялюбасць Звягінцава - Sputnik Беларусь
Фільм Звягінцава "Нялюбасць" намінавалі на "Оскар"

Паводле яго слоў, гэтую інфармацыю ён плануе данесці да кіраўніцтва міністэрства спорту і турызму. Панкадж таксама растлумачыў, што фільм будзе створаны для развіцця турыстычных сувязяў паміж Беларуссю і Індыяй.

Дыпламат выказаў захапленне беларускімі лясамі, адзначыўшы, што на іх фоне можна было б зняць раскошныя кадры з індыйскімі танцамі. Пры гэтым ён сказаў, што ў Беларусі любяць і ведаюць культуру Індыі, у тым ліку танцавальную. "Падчас здымак фільма можна будзе не прывозіць індыйскіх танцораў, у Беларусі ёсць добрыя выканаўцы нашых танцаў", — сказаў Панкадж.

Па словах Панкадж, больш за ўсё ў Беларусі ён любіць бываць на возеры Нарач, некалькі гадоў таму ў рэспубліку прыехалі яго сын, дачка і жонка — ім таксама спадабаўся адпачынак там.

Стужка навiн
0