МІНСК, 26 сту — Sputnik. Жыхары Магілёва спрабуюць высветліць, для чаго ў парку горада ўсталявалі лаўкі без плоскасці для сядзення, фота незвычайнай лаўкі з'явіліся ў адным з гарадскіх паблікаў у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
Паводле інфармацыі гараджан, дзіўная лаўка з'явілася ў парку, які знаходзіцца ў раёне Падніколля абласнога цэнтра.
На фота бачна, што побач з лаўкамі традыцыйнай канструкцыі знаходзіцца незвычайная — без месца для сядзення, а толькі са спінкай.
"Гэта для бабулек, падышоў, абапёрся, без гэтага "сеў-ўстаў", калені-то баляць. Усе зручна", — напісаў адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў.
Пры гэтым некаторыя жыхары горада выказалі здагадку, што гэта можа быць, напрыклад, прыстасаванне для чысткі абутку ці сродак для апоры — для людзей, якія ў парку не жадаюць сядзець.