МІНСК, 26 сту — Sputnik. Мокры снег і туман чакаюцца ў Беларусі ў суботу, 27 студзеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па северу, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі будзе туман і галалёд, магчымач галаледзіца.
Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па захадзе да мінус 10 па ўсходзе. Днём будзе ад нуля да мінус 6, па захадзе — 1-2 градусы са знакам плюс.