МІНСК, 28 сту — Sputnik. Мядзведзь Трышчан прачнуўся раней за тэрмін у Мінскім заапарку з-за пацяплення, паведамілі ў суботу ў эфіры тэлеканала СТВ.
Ўлюбёнец публікі пакуль праводзіць свае дні ў дрымоце. Ён мала есць і рэдка выбіраецца з бярлогі.
Надвор'е паўплывала і на іншых насельнікаў заапарка. У прыватнасці, адзначаецца, што шлюбныя танцы пачалі выконваць страусы. Бадзёра паводзяць сябе і таджыкскія вінтарогія казлы.
Мядзведзь Трышчан у заапарку жыве вось ужо больш за дзесяць гадоў. У зімовую спячку ён залёг у першыя дні снежня, прычым напярэдадні халадоў яму павялічылі рацыён.
Драпежнік аддае перавагу сну ў розных позах. Адзначаецца, што з бярлогі часам тырчаць яго пярэднія лапы ці галава. Але часцей Трышчан залазіць у свой домік цалкам, прыкрыўшы саломай уваход.