МІНСК, 29 сту — Sputnik. Пяты фільм пра прыгоды археолага Індыяны Джонса выйдзе на экраны летам 2020 года. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на The Hollywood Reporter.
Адзначаецца, што стваральнікам працягу франшызы стане амерыканскі рэжысёр Стывен Спілберг, якому давялося адкласці працу над экранізацыяй брадвейскага мюзікла "Вестсайдская гісторыя".
Па інфармацыі выдання, выканаўчым прадзюсарам фільма будзе Джордж Лукас, а кампазітарам — Джон Уільямс. Дадзеных пра акцёраў пакуль няма, аднак вядома, што галоўную ролю па-ранейшаму будзе выконваць Харысан Форд.
"Індыяна Джонс" — амерыканская медыяфраншыза, заснаваная на прыгодах Доктара Генры "Індыяны" Джонса-малодшага, выдуманага археолага. Першы фільм "У пошуках страчанага Каўчэга" выйшаў у пракат у 1981 годзе.