Першы ўбудаваны ў жылы дом дзіцячы садок хочуць пабудаваць у Гродне

© Sputnik / Мария АмелинаЭксперыментальны дом у Гомелі
Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гродзенцам прапанавалі абмеркаваць магчымасць будаўніцтва першага ў абласным цэнтры шматпавярховага дома, у якім на першым паверсе будуць не офісы, а дзіцячы сад.

ГРОДНА, 29 сту — Sputnik, Іна Грышук. Першую ў вобласці жылую шматпавярхоўку з убудаваным у яе дзіцячым садам прапануюць пабудаваць у новым жылым квартале ў цэнтры Гродна. Праект вынесуць на грамадскае абмеркаванне ў канцы студзеня.

Эксперыментальны дом у Гомелі - Sputnik Беларусь
Фота
Першы ў Беларусі жылы дом з дзіцячым садам пабудавалі ў Гомелі

Шматпавярхоўку па новым для горада праекце прапануюць пабудаваць у новым квартале жылой забудовы ў межах вуліц Пралетарская і Шчорса недалёка ад аўтавакзала. Па генеральным плане тут было запланавана ўзвядзенне асобнага дзіцячага саду. Як паведамляюць у Гарадзенскім гарвыканкаме, на гэтай тэрыторыі прапануецца ўзвесці двухсекцыйны дзевяціпавярховы дом, на першым паверсе якога размесціцца дзіцячы сад на 60 месцаў.

У эксперыментальным дзіцячым садзе змогуць размясціцца тры дзіцячыя групы. Па праекце, для кожнай з груп прадугледжаны ўсе неабходныя для знаходжання дзяцей памяшканні — агульныя пакоі плошчай 90 квадратных метраў, распранальні, памяшканні для захоўвання цацак, санвузлы, буфетныя, асобныя ўваходы. Акрамя таго, у новым садку запраектаваны адна сумешчаная зала для гімнастыкі і музычных заняткаў, вялікая кухня і шэраг памяшканняў для супрацоўнікаў.

© SputnikПраект дзіцячага садка ў жылым доме вынесуць на грамадскае абмеркаванне ў канцы студзеня
Проект детского сада в жилом доме вынесут на общественное обсуждение в конце января - Sputnik Беларусь
Праект дзіцячага садка ў жылым доме вынесуць на грамадскае абмеркаванне ў канцы студзеня

Калі новы праект будзе прыняты, то дом з убудаваным дзіцячым садком стане першым у Гродне і адным з першых у Беларусі. Грамадскае абмеркаванне праекта завершыцца ў канцы лютага, свае прапановы і заўвагі гараджане могуць адпраўляць з 30 студзеня па 23 лютага на адрас гарвыканкама. Самы першы ў краіне падобны дзіцячы сад адкрыўся ў Гомелі ў канцы 2017 года.

Стужка навiн
0