Зваршчыкі з Салігорска знялі сваю версію кліпа да песні Satisfaction, каб падтрымаць курсантаў Ульянаўскага лётнага вучылішча. Раней у сетку трапіла відэа, на якім будучыя лётчыкі ў ніжняй бялізне танчаць пад песню. Пасля таго, як яго ўбачыў кіраўнік навучальнай установы, ён абвясціў аб адлічэнні ўсіх, хто ўдзельнічаў у здымцы.
Карыстальнікаў сеткі абурыла падобнае рашэнне, і яны пачалі здымаць і размяшчаць свае версіі кліпа. Падобныя ролікі знялі мамы саміх курсантаў, пенсіянеркі з Санкт-Пецярбурга, біятланісткі, курсанты іншых навучальных устаноў, а студэнты з усёй Расіі зладзілі флэшмоб у іх падтрымку. Не засталіся ў баку і беларусы: днямі ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім пад песню танчаць зваршчыкі з Салігорска.
Іх версія кліпа спадабалася карыстальнікам, а вось прадстаўнікі праваахоўных органаў адрэагавалі на яе сурова. Сталічныя праваахоўнікі ў Twitter заклікалі сваіх калегаў з Мінскай вобласці правесці праверку па гэтым факце.
В сети гуляет видео «ответ солигорских сварщиков» российским авиаторам. «Пуш ми, &зэн за тач ми», ну и тд. Призываю @UVD_Minobl — мои глаза вытекли, прошу провести проверку pic.twitter.com/M67r4wzUNt
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 27 января 2018 г.