МІНСК, 29 сту — Sputnik. Запрошаны даследчык універсітэта горада Няймеген (Нідэрланды) Алег Давыдаў выступіць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі у рамках выставы "Святыя непадзеленай Царквы" з лекцыяй "Багаслоўе прыгажосці: тварэнне як абраз Творцы", паведамілі Sputnik арганізатары.
Выстава "Святыя непадзеленай Царквы" экспануецца ў беларускай сталіцы з 21 снежня 2017 года. Яе мэта — стварыць і прадставіць у экспазіцыйным прастранстве новую іканаграфію Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Італіі, Іспаніі, Францыі і іншых краін Еўропы праз асмысленне іх вобразаў у рамках іканаграфічных канонаў.
Наведвальнікі могуць убачыць больш за 100 твораў, выкананых у традыцыйных тэхніках яечнай тэмперы, энкаустыкі, мазаікі, керамікі і гравюры.
Выстава — гэта цэнтральнае, але не адзінае мерапрыамства праекта. На першым этапе яны праводзяцца ў Мінску, Екацярынбургу, Пярмі, Санкт-Пецярбургу, Маскве і Тамбове.
Запланаваная на 10 лютага лекцыя з'яўляецца адукацыйнай частка праекта, у якім удзельнічаюць 150 іканапісцаў з 10 краін свету.
Дзе: вул. Леніна, 20 (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі).
Калі: 10 лютага, 17:00 — 18:30.