Б'ёрндален паедзе на Алімпіяду-2018 у складзе зборнай Беларусі

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў фотабанкУле Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія)
Уле Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія) - Sputnik Беларусь
Беларускі бок упэўнены, што ўключэнне нарвежца ў трэнерскі штаб дапаможа ўсёй камандзе, а асабліва Дар'і Домрачавай.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален паедзе на Алімпійскія гульні ў паўднёвакарэйскі Пхенчхан у складзе трэнерскага штаба беларускай каманды па біятлону, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).

Уле-Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія) - Sputnik Беларусь
БФБ накіравала ў МАК заяўку аб ўключэнні Б'ёрндалена ў трэнерскі штаб

43-гадовы нарвежац не змог выканаць нарматывы для адбору ў нацыянальную каманду, у сувязі з гэтым НАК Нарвегіі прыняў рашэнне не ўключаць яго ў заяўку на Гульні-2018. На мінулым тыдні БФБ звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай уключыць Б'ёрндалена у склад дэлегацыі зборнай Беларусі.

"Уле Эйнар Б'ёрндален адправіцца на Алімпіяду ў якасці трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. Яго функцыянал будзе вызначаны крыху пазней", — паведаміла прэс-сакратар БФБ Вікторыя Тарасевіч.

Раней старшы трэнер беларускай каманды Юрый Альберс у эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што ўключэнне Б'ёрндалена ў трэнерскі штаб — "крок у абсалютна правільным кірунку". Паводле яго слоў, гэта неабходна для таго, каб трохразовая алімпійская чэмпіёнка і жонка Б'ёрндалена Дар'я Домрачава знаходзілася "ў добрым псіхалагічным стане".

"Ён у нечым падтрымае яе там, ёй будзе камфортна. Яны спадзяваліся, што будуць разам на Алімпіядзе, вось яны і будуць разам", — сказаў Альберс.

Упершыню Б'ёрндален выступіў на Алімпіядзе ў 1994 годзе ў нарвежскім Лілехамеры. За сваю кар'еру, якую нарвежац пакуль не плануе завяршаць, ён заваяваў 45 медалёў на чэмпіянатах свету (з іх 20 залатых) і 13 алімпійскіх узнагарод (восем залатых, чатыры сярэбраныя і адну бронзавую).

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі