Другі сезон "Ты супер!" стартуе на НТБ 10 лютага

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкФінал конкурсу "Ты супер!" у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы, архіўнае фота
Фінал конкурсу Ты супер! у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
10 лютага на тэлеканале НТБ пачнецца паказ новага сезона міжнароднага конкурсу "Ты супер!". Гэты ўнікальны вакальны праект дапамагае рэалізавацца ў творчасці дзецям са складанымі лёсамі.

Як і ў мінулым годзе, вядучым шоў стане Вадзім Такмянёў. На мінулым тыдні стала вядома, што адно з судзейскіх крэслаў зойме Сяргей Лазараў, а вось увесь склад зорнага журы будзе абвешчаны толькі на прэс-канферэнцыі другога сезону шоў "Ты супер!" 31 студзеня.

Сяргей Лазараў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Now it's official: Сяргей Лазараў будзе суддзёй 2-га сезона "Ты супер!"

Конкурс, які праводзіцца тэлекампаніяй НТБ, Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik, аб'яднае таленты з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі, Еўропы і Блізкага Усходу і падорыць дзецям шанец выканаць запаветныя мары. Удзельнікі конкурсу — дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Прэс-канферэнцыя ў фармаце тэлемосту Мінск — Ерэван — Масква — Сухум, прысвечаная старту другога сезона міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!", пройдзе ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у сераду, 31 студзеня, у 11:00.

Стужка навiн
0