МІНСК, 30 сту — Sputnik. Сярод беларускіх чытачоў больш за ўсё запатрабаваныя даведнікі, дзіцячая і мастацкая літаратура айчынных класікаў, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Пытанні папулярызацыі беларускіх кніг у сучасным грамадстве абмяркоўваліся на круглым стале, які прайшоў напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.
"Прысутныя падзяліліся сваім вопытам прасоўвання кніжнай прадукцыі: гаварылі пра аўтограф-сесіі, плакаты з выявамі лепшых кніг і рэкламу ў сацыяльных сетках", — дадалі ў Міністэрстве.
Мінскі міжнародны кніжны кірмаш адбудзецца з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўнай тэмай мерапрыемства стане дэвіз "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы". Ганаровым госцем у гэтым годзе на кірмашы будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан.