"Нялюбасць" Звягінцава вылучылі на французскую кінапрэмію "Сезар"

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкРэжысёр Андрэй Звягінцаў на прэм'еры свайго фільма "Нялюбасць"
Рэжысёр Андрэй Звягінцаў на прэм'еры свайго фільма Нялюбасць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У спісе прэтэндэнтаў яшчэ шэсць кінастужак, у тым ліку "Ла-Ла-Лэнд" Дэм’ена Шазэла.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Фільм расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава "Нялюбасць" вылучаны на атрыманне нацыянальнай французскай кінапрэміі "Сезар" у  намінацыі "Лепшы замежны фільм", паведамляе РІА "Новости".

Кадр з фільма Нялюбасць Звягінцава - Sputnik Беларусь
Фільм Звягінцава "Нялюбасць" намінавалі на "Оскар"

Разам з ім у спіс прэтэндэнтаў увайшлі такія стужкі, як "Дзюнкерк" Крыстафера Нолана, "Ла-Ла-Лэнд" Дэм'ена Шазэла і яшчэ чатыры фільмы.

Прэмію "Сезар" кожны год уручае Французская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і тэхнікі з 1976 года. Яе пераможцаў абіраюць па выніках тайнага галасавання членаў акадэміі, у склад якой уваходзяць больш за 4 тыс. чалавек.

Стужка навiн
0