Супрацоўнікі Упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама знялі сваю версію кліпа "Вите надо выйти". Праўда, гаворка ў песні зараз ідзе пра тое, што пры выкананні розных відаў работ трэба выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны: каскі, акуляры і маскі. Таксама падрабязна апісаныя наступствы пагарды тэхнікай бяспекі.
Па афіцыйных дадзеных, у 2016 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў Беларусі пацярпелі 1476 чалавек, 78 работнікаў загінулі.