Новы, ужо другі сезон міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!" стартуе на тэлеканале НТБ 10 лютага. Гэты ўнікальны праект дапамагае дзецям са складаным лёсам ператварыць у жыццё мару пра творчасць і вялікую сцэну.
У новым сезоне крэслы журы зоймуць кампазітар Ігар Крутой, выканаўцы Юліяна Караулава і Сяргей Лазараў, кампазітар і прадзюсар Віктар Дробыш.
"Задача шоў "Ты супер!" складаецца ў тым, каб змяніць жыццё дзяцей, якія ўдзельнічаюць у гэтым конкурсе, аднак праект мяняе і тых, хто яго стварае", — кажа намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка.
"Я магу сказаць, што пасля першага сезону змянілася жыццё і нашага агенцтва Sputnik. Мы ўдзельнічаем у конкурсе і выконваем крыху не ўласцівую нам функцыю. Мы з'яўляемся партнёрамі і дзесьці сапрадзюсерамі на стадыі адбору, пошуку дзяцей. Такую задачу нам дазволіла выканаць тое, што ў нас працуе каля 600 чалавек у краінах СНД", — распавядае Благадыранка.
У новым сезоне "Ты супер!" прымуць удзел 82 дзіцяці з 13 краін ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў, сярод іх будуць і дзве прадстаўніцы Беларусі.
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца нязменным партнёрам праекта, дапамагае шукаць таленты ў краінах СНД і Балтыі.
Каментар намесніка галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэя Благадыранка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.