Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Аляксандра Бутар і актрыса Ганна Палупанава распавялі радыё Sputnik Беларусь аб пачатку праката новага фільма, знятага ў рэкордны для Беларусі тэрмін. Прэзентацыя кінастужкі і творчая сустрэча са здымачнай групай прайшлі ў сталічным кінатэатры "Масква" за тыдзень да старта пракату.
"Так хвалявалася, што думала: лепш 10 фільмаў зняць, чым адну прэм'еру перажыць. Я так ніколі не хвалявалася, напэўна, шмат чаго было ў першы раз. Упершыню самастойна зняла кіно, некаторыя артысты ўпершыню на экране, таксама хвалююцца. Іх хваляванне перадаецца табе. Я чакала незадаволеных водгукаў аб тым, што фільм вельмі просты. А мне пішуць дагэтуль, што наіўнасць і прастата як раз і падкупляюць. У простых рэчах наша шчасце і схавана", — распавядае Бутар.
Абрамовіч аб новым фільме Бутар: дублі з пацалункамі патрабаваў паўтарыць>>
Фільм планаваўся да пракату напярэдадні Новага года, але стваральнікі вырашылі перанесці паказ бліжэй да Дня ўсіх закаханых. Першыя сеансы пройдуць з 1 лютага. Акрамя Мінска фільм трапіў у тры абласныя пракаты: Гомельскі, Брэсцкі і Гродзенскі, куды творчая група паедзе ў першую чаргу. Менавіта ў Гродне вельмі чакаюць актрысу Ганну Палупанаву.
"Гэта трэцяя мая праца з Аляксандрай. З Сашай вельмі прыемна працаваць, яна захоўвае свайго роду традыцыі сям'і на пляцоўцы. Для ўсіх артыстаў, якія ёй падабаюцца, яна знойдзе хаця б маленькую ролю. А гэты праект пра каханне, гэтая тэма мне вельмі важная, вельмі хочацца больш кахання, святла і простага шчасця", — кажа Палупанава.
Рэжысёр Аляксандра Бутар, аднак, наракае на тое, што ў Беларусі няма цэнтралізаванай працы з кінапракатам, з-за чаго да канца незразумела, калі новы фільм убачаць у іншых абласцях. Ужо ёсць дамоўленасць аб паказе фільма ў Вільні і Клайпедзе, вядуцца перамовы аб прэм'еры ў Польшчы.
Поўную версію размовы з Аляксандрай Бутар і Ганнай Палупанава аб новым фільме слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.