Фільм "Сэлфі" з Хабенскім выходзіць у беларускі пракат

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкАктер Константин Хабенский
Актер Константин Хабенский - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карціна знятая па кнізе "Духless 21 стагоддзя. Сэлфі" расійскага пісьменніка Сяргея Мінаева.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Расійскі трылер "Сэлфі" стартаваў у айчынным пракаце ў чацвер, перадае Sputnik.

У цэнтры гісторыі фільма папулярны тэлевядучы і пісьменнік Уладзімір Багданаў, які перажывае глыбокі крызіс. Акрамя таго, яму трэба будзе пазмагацца за ўласную асобу з двайніком.

Галоўнага героя ў карціне сыграў Канстанцін Хабенскі, акрамя таго, ролі выканалі таксама Фёдар Бандарчук, Ганна Міхалкова і іншыя вядомыя акцёры.

Аўтарам сцэнарыя аднаго з самых чаканых расійскіх фільмаў выступіў Сяргей Мінаеў, рэжысёрам — Мікалай Хамерыкі, карціны якога "Казка пра цемру" і "977" былі намінаваныя на прэмію "Асаблівы погляд" Канскага кінафестывалю.

Драма "Сэлфі" доўжыцца 90 хвілін, узроставы рэйтынг склаў 16+.

Паглядзець фільм у беларускіх кінатэатрах можна будзе да 14 лютага.

Стужка навiн
0