Мінскія "Цмокi" ўпэўнена абыгралі "Сальнок" у матчы Кубка ФІБА

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў фотабанкМяч у сетцы
Мяч у сетцы - Sputnik Беларусь
Беларускія "драконы" пасля вікторыі захоўваюць шанцы на выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА-Еўропа.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Сталічны баскетбольны клуб атрымаў другую запар перамогу ў другім групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа.

"Цмокi" прымалі ў Мінску баскетбалістаў вугорскага "Сальнока" і ўпэўнена перамаглі з лікам 86:61. Раней падапечныя Алескандра Круцікава святкавалі вікторыю ў выязным паядынку супраць дацкага клуба "Бакен Беарз" (96:75). Да пераможнай серыі "драконы" пацярпелі тры паражэнні: прайгралі датчанам — 85:86, у гасцях "Сальноку" — 45:79, чарнагорскаму "Марнару" — 76:83.

Апошні матч "Цмокi" правядуць на сваёй пляцоўцы 7 лютага супраць "Марнару".

Пасля фінішу другога групавога этапу ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў. Матчы 1/8 фіналу турніру пройдуць 7 і 14 сакавіка, чвэрцьфіналы запланаваны на 21 і 28 сакавіка.

Уладальнік Кубка ФІБА-Еўропа стане вядомы пасля таго, як адбудуцца два вырашальныя паядынкі 25 красавіка і 2 мая.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі