МІНСК, 1 лют — Sputnik. Пазнаёміцца з народнымі гульнямі і танцамі, паспрабаваць сплесці віты паясок ці змайстраваць "лялек-неразлучнікаў", але галоўнае — даведацца, як жа гэта: кахаць па-беларуску запрашае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
У зімовыя халады, калі спыняліся працы ў поле, беларуская моладзь традыцыйна збіралася на вячоркі, для таго каб весела бавіць час, танчыць і, вядома, заляцацца адзін да аднаго. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адновяць атмасферу тых часоў, калі гарачэй агню ў печы зімовай ноччу мог палаць толькі агонь у сэрцах закаханых. Госці музея змогуць паўдзельнічаць у народнай беларускай гульні "Бахара жаніць", у якой традыцыйна прымала ўдзел моладзь, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.
У музеі раяць апранацца цяплей і падабраць зручны абутак, каб весялей было скакаць пад народную музыку.
Праграма мерапрыемства:
- Беларуская народная гульня "Бахара жаніць";
- Беларускія народныя танцы, гульні, забавы;
- Майстар-класы па вітым паяскам і "Лялькам-неразлучнікам";
- Квэст "Першым разам, лепшым часам".
За дадатковую плату ў музеі можна набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў "Беларускай карчме", якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Час працы: з 10:00 да 17:00.
Кошт квіткоў: для дарослых — 6 руб.; для дзяцей школьнага ўзросту — 4 руб.; дашкольнікам — бясплатна.