МІНСК, 2 лют — Sputnik. Рэспубліканская акцыя "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям" стартуе падчас XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Прэзентацыя акцыі, накіраванай на падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры, адраджэнне традыцый чытання і знаёмства дзяцей з літаратурай, адбылася 1 лютага.
Плануецца, што ў мерапрыемствах будуць удзельнічаць сучасныя беларускія аўтары.
XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўнай тэмай мерапрыемства стане дэвіз "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы". Ганаровым госцем у гэтым годзе будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан.