Беларускія біскупы запрасілі Папу Рымскага ў Беларусь

© Photo : РКЦПапа Рымскі з беларускімі біскупамі
Папа Рымскі з беларускімі біскупамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расклад Папы Рымскага на гэты год ужо зацверджаны, і ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў 2018 годзе наведаць рэспубліку не зможа.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Папа Рымскі Францыск сустрэўся з беларускімі біскупамі, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асабіста запрасіў яго наведацца ў Беларусь, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Дэлегацыя беларускіх біскупаў прыбыла ў Рым 31 студзеня ў рамках візіту Аd limina Apostolorum ("У парогаў апостальскіх" — лац.). Падчас наведвання Ватыкана прадстаўнікі Беларусі ўжо далі Папе інфармацыю пра сітуацыю ў епархіях рэспублікі, запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Рымскай курыі.

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, у бягучым годзе Папа ўжо не зможа наведаць рэспубліку, але высока ацаніў дзейнасць каталіцкай царквы ў краіне.

"Даслоўна Папа сказаў, што яму вельмі хацелася б прыехаць у Беларусь, і ён спадзяецца што гэта адбудзецца", — сказаў Кандрусевіч.

Па словах арцыбіскупа, асабліва пазітыўна Францыск адазваўся аб працы з моладдзю.

"Ён высока ацаніў пастарскую працу з моладдзю і выказаў занепакоенасць сітуацыяй у пытаннях сям'і", — паведаміў ён.

Папа Рымскі заклікаў працягнуць працу над пагадненнем паміж урадам Беларусі і каталіцкай царквой, так як гэта дапаможа ў рэалізацыі пастырскай праграмы ў краіне.

Францыск таксама станоўча ацаніў візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у мінулым годзе і запрасіў кіраўніка дзяржавы прыехаць зноў.

Стужка навiн
0