Чаргінец лічыць, што ў Мінску павінна быць вуліца імя Васіля Быкава

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Васіль Быкаў
Пісьменнік Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Быкаў, на думку кіраўніка саюза, вялікі пісьменнік, гонар беларускай літаратуры, але многія чыноўнікі ў свой час не ўспрынялі яго так, як трэба.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Вуліца імя народнага пісьменніка Васіля Быкава можа з'явіцца ў Мінску, Саюз пісьменнікаў выступае за дадзеную прапанову, заявіў старшыня Саюза Мікалай Чаргінец.

Графіці з Васілём Быкавым намалявалі за 13 гадзінаў - Sputnik Беларусь
Графіці з Васілём Быкавым намалявалі ў Віцебску за трынадцаць гадзінаў

Старшыня саюза ў чацвер, 1 лютага, правёў у беларускай сталіцы прэс-канферэнцыю, на якой былі падведзены вынікі дзейнасці грамадскага аб'яднання за год. Выказаўся Чаргінец і ў дачыненні да ініцыятывы з'яўлення ў Мінску вуліцы імя Быкава.

"Я думаю, (вуліца — Sputnik) будзе. Я з ім вельмі добра сябраваў, я музею літаратуры больш за 100 лістоў аддаў Быкава да мяне. Гэта вялікі пісьменнік, гонар нашай Беларусі", — заявіў ён.

Чаргінец таксама адзначыў, што Быкаў — вялікі пісьменнік, гонар беларускай літаратуры, але многія чыноўнікі ў свой час не ўспрынялі яго так, як трэба. Кіраўнік саюза удакладніў, што гэта адбылося па прычыне шчырасці пісьменніка. "Яго трэба было ўспрымаць такім, які ён ёсць", — сказаў Чаргінец.

"Вуліца Быкава павінна быць. Мы за гэтую пазіцыю", — рэзюмаваў ён.

Па словах Чаргінца, перайменаванне вуліцы — справа няхуткая, і прывёў прыклад: толькі на ўзгадненне стварэння ў Мінску парка пісьменнікаў Саюза спатрэбілася чатыры гады.

Васіль Быкаў (1924 — 2003), лаўрэат дзяржпрэмій СССР і БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, аўтар шматлікіх аповесцяў на ваенную тэматыку, многія з якіх былі экранізаваныя. Таксама Быкава ў апошнія гады жыцця намінавалі на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Стужка навiн
0