Метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча цяпер у Мінску

© Sputnik / Алеся ШершнёваМетрычы запіс аб хросце Адама Міцкевіча цяпер ў Мінску
Метрычы запіс аб хросце Адама Міцкевіча цяпер ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Убачыць унікальную знаходку можна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Стаць госцем шляхецкай гасцёўні ХІХ стагоддзя, а таксама пазнаёміцца са спадчынай вялікага паэта можна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, дзе напярэдадні адкрылася мастацкая экспазіцыя "Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча". Выстава мае такую назву невыпадкова:  Міцкевіч называў свой твор "Пан Тадэвуш" менавіта шляхецкімі быліцамі. Таму і гасцёўню ў музеі рабілі ў адпаведнасці з апісаннямі ў паэме.

© Sputnik / Алеся ШершнёваМенавіта такую гасцёўню ў паэме "Пан Тадэвуш" апісваў Адам Міцкевіч
Літаратурная гасцёўня Адама Міцкевіча ў музеі - Sputnik Беларусь
Менавіта такую гасцёўню ў паэме "Пан Тадэвуш" апісваў Адам Міцкевіч

Адкрыццё своеасаблівага кутка філаматаў у музеі прымеркавалі да 220-годдзя з дня нараджэння Міцкевіча. Гэты літаратурны астравок у самым цэнты беларускай сталіцы стане сімвалам яго ўсеабдымнага талента і адпраўной кропкай святочных мерапрыемстваў у юбілейны год. Тут можна не проста ўбачыць цікавыя музейныя экспанаты, але і пагрузіцца ў атмасферу, у якой жыў і працаваў Міцкевіч.

© Sputnik / Алеся ШершнёваУ гасцёўні не толькі чыталі вершы, але спявалі і танчылі
Літаратурная гасцёўня Адама Міцкевіча ў музеі - Sputnik Беларусь
У гасцёўні не толькі чыталі вершы, але спявалі і танчылі

"Постаць Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё рупліўца і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў", — падкрэслілі ў музеі.

Прадстаўленыя тут кнігі і паштоўкі, звязаныя з творчасцю Міцкевіча, і дакументы, звязаныя з дзейнасцю тайнага Таварыства філаматаў: копіі спісаў студэнтаў з Варшаўскага музея, яго лісты да сяброў і іншыя цікавосткі.

© Sputnik / Алеся ШершнёваЁсць тут і творы таленавітага аўтара
Літаратурная гасцёўня Адама Міцкевіча ў музеі - Sputnik Беларусь
Ёсць тут і творы таленавітага аўтара

Безумоўна, перлінай калекцыі можна лічыць копію метрычнага запісу аб хросце Адама Міцкевіча, якую ўпершыню прадстаўляюць у Беларусі. Акрамя гэтага, наведвальнікі музея могуць убачыць запіс аб шлюбе яго бабулі і дзядулі — Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі, метрыку аб хросце маці пісьменніка Барбары Маеўскай, а таксама прыклад такіх запісаў — сапраўдныя рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя. Дакументамі з музеем падзяліўся даследчык Зміцер Юркевіч.

© Sputnik / Алеся ШершнёваТак выглядае копія метрычнага запісу
Метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча - Sputnik Беларусь
Так выглядае копія метрычнага запісу

Дакументы вельмі важныя таму, што з'яўляюцца пацверджаннем беларускіх каранёў паэта. Сярод гісторыкаў былі меркаванні, што яны маглі быць яўрэйскімі.

"Гэтая знаходка стала магчымай таму, што пяць год таму мы стварылі суполку імя Тадэвуша Рэйтана і мэтанакіравана вяртаем яго імя Беларусі. Пряз яго я прыйшоў і да Адама Міцкевіча, бо сам паходжу з Баранавічаў, якія знаходзіцца на водападзеле Наваградчыны і Ляхавіччыны, адкуль паходзяць гэтыя людзі. Вельмі цікава, што Міцкевічу прысвечаныя сотні і тысячы розных прац — публіцыстычных і навуковых, — у якіх даследаваны яго жыццярыс ад А да Я, але на дадзены момант не існуе ніводнай навковай манаграфіі, прысвечанай яго роду", — падкрэсліў даследчык.  

На метрычныя запісы Маеўскіх яму давялося выйсці дзякуючы таму, што ў судовых кнігах Наваградскага ваяводства ўдалося лакалізаваць месца, дзе ў 1763 годзе жылі бацькі Барбары Маеўскай. Кніга хросту Барбары Маеўскай і іншых дзяцей гэтага роду знаходзіцца ў Вільні.

Стужка навiн
0