Паштовую марку да Алімпіяды ў Пхенчхане выпусцяць у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАддзяленне "Белпошты"
Аддзяленне Белпошты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дызайн маркі распрацавала Алена Мядзведзь, а яе тыраж складае больш за 70 тыс. экзэмпляраў.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 9 лютага выпусціць паштовую марку "XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане", паведамілі Sputnik у РУП "Белпошта".

Тыраж маркі складае 72 тыс. экзэмпляраў. Дызайн распрацавала Алена Мядзведзь.

© Photo : РУП "Белпочта"Марка на спецыяльным канверце "Першы дзень"
Паштовую марку да Алімпіяды ў Пхенчхане выпусцяць у Беларусі - Sputnik Беларусь
Марка на спецыяльным канверце "Першы дзень"

Намінал маркі адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна.

Марка друкавалася з лагатыпам XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане і эмблемай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, якая таксама размешчана на канверце "Першы дзень".

XXIII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел спартсмены з 92 краін свету.

Стужка навiн
0