МІНСК, 3 лют — Sputnik. Беларуская чыгунка сумесна з Латвійскай чыгункай у лютым плануе запусціць грузавы экспрэс-цягнік "Мінск-Рыга", паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ.
У пачатку года чыгуначнікі дзвюх краін арганізавалі тэставы запуск грузавога цягніка "Мінск-Рыга", у выніку чаго і было прынятае рашэнне аб далейшым развіцці праекта.
Дадзеная ініцыятыва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі і мемарандумам аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі па маршруце Беларусь-Латвія.