"Званы маёй эпохі": выстава Уладзіміра Чарнышова адкрылася ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава Уладзіміра Чарнышова адкрылася ў Мінску
Выстава Уладзіміра Чарнышова адкрылася ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтар прадставіў свой погляд на знакамітых і таленавітых людзей.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Беларускі мастак Уладзімір Чарнышоў прадставіў у Доме Масквы ў Мінску выставу "Званы", прымеркаваную да 145-годдзя вялікіх рускіх талентаў — геніяльнага спевака Фёдара Шаляпіна і кампазітара Сяргея Рахманінава.

Выстава "Званы" — гэта своеасаблівае прысвячэнне рэфарматару операнага мастацтва і піяністу-віртуозу. Дзве значныя постаці ў гісторыі рускай і міравой культуры аб'ядноўваюць многіх людзей, прадстаўнікоў розных нацый, у тым ліку расіян і беларусаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМастак Уладзімір Чарнышоў на адкрыцці уласнай выставы
Художник Владимир Чернышев на открытии персональной выставки в Доме Москвы - Sputnik Беларусь
Мастак Уладзімір Чарнышоў на адкрыцці уласнай выставы

Па словах самога аўтара, выстава прадстаўляе сабой жывапісны водгук твораў, падзей і нават імгненняў  "званоў", якія заставілі астанавіцца мастака, гледача ці сучасніка і прыслухацца да наваколля, звярнуць увагу на сусвет. Такімі вось "званамі" можна назваць і Шаляпіна, і Рахманінава.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНаведвальнікі выставы могуць убачыць партрэты многіх знакамітых людзей
Выставка Владимира Чернышова открылась в Доме Москвы - Sputnik Беларусь
Наведвальнікі выставы могуць убачыць партрэты многіх знакамітых людзей

Акрамя гэтых магутных постацяў, у экспазіцыі прадстаўленыя Ганна Пінкевіч, Канстанцін Скварцоў, Мікалай Рубцоў, Барыс Луцэнка і многія іншыя асобы, якія пакінулі свой значны след у гісторыі. Усе яны паглядаюць з карцін мастака і кожны быццам распавядае сваю невядомую гісторыю.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКожная карціна нібы распавядае сваю невядомую гісторыю
Выставка Владимира Чернышова открылась в Доме Москвы - Sputnik Беларусь
Кожная карціна нібы распавядае сваю невядомую гісторыю

Уладзімір Чарнышоў называе іх "званамі сваёй эпохі". Ён паказаў іх такімі, якімі яны пакінулі адбітак не толькі ў душы аўтара, але і ў думках многіх пакаленняў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУсе постаці пакінулі свой адбітак у душы аўтара
Выставка Владимира Чернышова открылась в Доме Москвы - Sputnik Беларусь
Усе постаці пакінулі свой адбітак у душы аўтара

Выстава арганізавая  пра падтрымцы Дома Масквы ў Мінску, а наведаць яе можна да 28 лютага. Уваход вольны.

Стужка навiн
0