Домрачава з мужам знялася ў фільме пра біятлон

У навучальным роліку "Біятлон для пачаткоўцаў" лепшыя спартсмены на сваім прыкладзе тлумачаць фундаментальныя правілы біятлона.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Міжнародны саюз біятланістаў напярэдадні зімовай Алімпіяды зняў відэа пра біятлон для пачаткоўцаў з удзелам легенд спорту.

У навучальным роліку "Біятлон для пачаткоўцаў" лепшыя спартсмены на сваім прыкладзе тлумачаць фундаментальныя правілы біятлона ад памеру мішэняў для стральбы да дыстанцыі кожнай з дысцыплін.

Усе тлумачэнні дадзены ў выглядзе кароткіх і смешных скетчаў, у аснове якіх ляжыць спаборніцтва былой прафесійнай біятланісткі і пачаткоўкі.

У аснову эпізоду з Дар'яй Домрачавай, дзе яна выконвае ролю трэнера па стральбе, лёг рэальны выпадак з яе спартыўнай кар'еры. Алімпійская спартсменка тлумачыць пачаткоўцу, што страляць неабходна стоячы, а не лежачы. Такім чынам, аўтары фільма абыгралі памылку, якую дапусціла сама Домрачава.

Знакамітаму Уле Эйнару Б'ёрндалену дасталася роля валанцёра. Акрамя яго ў фільме таксама зняліся Даратэя Вірэр, Анастасія Кузьміна, Мартэн Фуркад, Ёханэс Бё, Кайса Мякярайнэн.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі