Радыё

Нісенбойм: асабістая свабода зараз даражэй, чым сямейныя каштоўнасці

© Photo : Business ClassДоктар псіхалагічных навук, консульлтант Вольга Нісенбойм
Доктар псіхалагічных навук, консульлтант Вольга Нісенбойм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Доктар псіхалагічных навук Вольга Нісенбойм патлумачыла Sputnik трывожную тэндэнцыю сучаснага грамадства - ўсё большай колькасці людзей становіцца камфортней жыць у адзіночку, а не ў сям'і.

Нисенбойм: личная свобода сейчас дороже, чем семейные ценности
У апошні час усё больш разводаў адбываецца не з-за канфліктаў і рознагалоссяў унутры сям'і, а таму што людзям становіцца зручней жыць у адзіноце, распавяла доктар псіхалагічных навук, кансультант Вольга Нісенбойм у гутарцы на радыё Sputnik Малдова.

"Сёння ў заходніх краінах колькасць людзей, якія не знаходзяцца ў шлюбе, дасягае каля 70%. Людзям гэта больш проста не трэба", — сказала псіхолаг.

У якасці асноўнай прычыны такой тэндэнцыі суразмоўніца Sputnik адзначыла глабальную змену каштоўнасцяў, якая адбылася ў грамадстве. Асноўнай прычынай разводу нярэдка становіцца простая зручнасць. Людзі ўсё больш цэняць асабістую свабоду, чым сямейныя каштоўнасці.

"Чым далей, тым больш людзям становіцца камфортней жыць у адзіночку. Раней жыць удваіх было выгадна, так было прасцей у побыце. Зараз жа наадварот, жанчына можа сама сябе забяспечыць, а ўжывацца з кімсьці становіцца ўсё меней камфортна", — заявіла Нісенбойм.

Па словах псіхолага, тэндэнцыя да адзіноты ў далейшым будзе толькі прагрэсаваць.

Фрагмент гутаркі з доктарам псіхалагічных навук Вольгай Нісенбойм слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0