МІНСК, 5 лют — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем згулялі ў адной камандзе супраць ветэранаў хакея Швейцарыі.
Таварыскі паядынак адбыўся на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" пры падтрымцы швейцарскіх парламентарыяў. Каманда прэзідэнта Беларусі ўпэўнена абыграла сапернікаў з лікам 11:4 (4:1, 3:2, 4:1). Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі не раз адначасова аказваліся на лёдзе — так, з іх перадачы шайбу ўдалося закінуць Паўлу Беламу. Акрамя таго, аўтарам адной з шайбаў стаў Мікалай Лукашэнка.
З боку Швейцарыі ў гульні ў нядзелю прымалі ўдзел дэпутаты. Госці перад матчам заяўлялі, што хоць прызнаюць прафесіяналізм каманды прэзідэнта, маюць намер гуляць у поўную сілу і пазмагацца за перамогу.
Таксама напярэдадні хакейнай сустрэчы бакі адзначылі, што дыпламатыя ў падобным нефармальным выглядзе можа пазітыўна адбіцца на выніках афіцыйных перамоваў.
Ветэраны хакея Швейцарыі запрасілі беларускую каманду на матч у адказ.