Радыё

Аўдонін патлумачыў прычыну падзення кошта біткоіна ніжэй за 6 тысяч долараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксей Аўдонін
Аляксей Аўдонін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эканамічны аналітык Аляксей Аўдонін пракаментаваў чарговае падзенне кошта на папулярную крыптавалюту.
Авдонин — о главной причине падения стоимости биткоина

Кошт самай папулярнай крыптавалюты — біткоіна — зафіксаваны сёння на ўзроўні ніжэй за 6000 долараў, пра гэта паведамляюць СМІ. Вядомы эканамічны эксперт Аляксей Аўдонін пракаментаваў дадзеную інфармацыю і распавёў пра прычыну падзення папулярнай крыптавалюты.

"Гэта ўжо даволі збітая тэма. Прычына ваганняў кошта біткоіна заключаецца ў спробах буйных краін увесці некаторыя элементы рэгулявання ў дачыненні да крыптавалют, таму біткоін губляе сваю асноўную функцыю — магчымасць міжнароднай перадачы буйных грашовых сродкаў у абыход кантролю банкаў", — адзначае эксперт.

Каментар эканаміста Аляксея Аўдоніна слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0