МІНСК, 6 лют — Sputnik. П'есай "Ледзь улоўныя мсціўцы" Аляксандра Савухі адкрыюцца чытанні сучаснай беларускай драматургіі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.
Чытанні сучаснай беларускай драматургіі адкрываюць гледачам маладых аўтараў, творы якіх часта больш вядомыя за мяжой, чым на радзіме. Маладыя беларускія драматургі неаднаразова ўваходзілі ў шорт-лісты прэстыжных расійскіх конкурсаў.
У 2017 годзе п'еса "Ледзь улоўныя мсціўцы" трапіла ў шорт-ліст маскоўскага фестывалю маладой драматургіі "Любімаўка". Шостага лютага гледачам трэба будзе вырашыць няпростую матэматычную і метафізічную задачу, а затым паўдзельнічаць у абмеркаванні п'есы.
Дзе: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.
Калі: 6 лютага, 16:00.
Уваход вольны.