Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея ўхваліў ідэю са стыкерамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў
Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах Уладзіміра Пракапцова, у 2018 годзе музей гатовы стаць бліжэй і абмяркоўваць ініцыятывы наведвальнікаў.

МІНСК, 6 лют — Sputnik. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў пракаментаваў нашумелы telegram-стыкерпак з творамі з калекцыі музея. Каментар размешчаны на афіцыйнай старонцы музея ў "Фэйсбуку".

"Калекцыя Нацыянальнага мастацкага музея ўжо амаль 80 гадоў з'яўляецца крыніцай натхнення для мінчан. Мы рады, што нашы наведвальнікі могуць не толькі атрымліваць асалоду ад твораў мастацтва, але пераносіць іх у свае будні. Інтэрактыўныя формы ўзаемадзеяння з музейнымі фондамі могуць падацца вельмі рэзкімі, калі з'яўляюцца ўпершыню. Пераклад мастацкага твора з плоскасці эстэтычнага ўспрымання ў поле мовы зносін — вельмі тонкая грань", — падкрэсліў ён.

Пракапцоў таксама адзначыў, што стыкеры выклікалі шырокі рэзананс не толькі сярод наведвальнікаў, але і сярод калег.

"У 2018 годзе музей гатовы стаць бліжэй і абмяркоўваць ініцыятывы нашых наведвальнікаў. Мабыць, гэта і ёсць самае галоўнае ў гісторыі са стыкерамі", — падсумаваў кіраўнік музея.

Telegram-стыкерпак для Мастацкага музея прыдумаў і стварыў мастак Максім Восіпаў. Аб гэтым ён днямі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Стужка навiн
0