Відэа

Лядовы Final Fantаsy: фестываль снегу адкрыўся ў японскім Сапара

Падпісацца
Штогадовы фестываль снегу, які лічыцца найбуйнейшым у Японіі, адкрыўся ў Сапара. Глядзіце на відэа, чаму ў гэты раз былі прысвечаны зімовыя скульптуры.

У гэтым годзе тут прадстаўлены персанажы папулярнай відэагульні Final Fantasy, а таксама японскіх мультфільмаў. Усяго публіцы прадстаўлена больш за 200 скульптур са снегу і лёду.

Традыцыя святкаваць снежны фестываль у Сапара існуе з 1950 года, тады ў парку Адоры старшакласнікі адной са школ пабудавалі шэсць снежных фігур да дзіцячага ранішніка. З тых часоў фестываль стаў штогадовым, і колькасць розных фігур налічвае дзесяткі і сотні.

У 1972 годзе ў Сапара прайшлі зімовыя Алімпійскія гульні, у гэты час таксама праходзіў снежны фестываль, які праз два гады атрымаў статус міжнароднага. На штогадовы фестываль цяпер з'язджаюцца больш за 20 каманд з усяго свету.

Фестываль праходзіць на працягу тыдня.

Стужка навiн
0