Мінск рыхтуецца прыняць міжнародны фестываль мастацтва "ART-MINSK"

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа адкрыцці выставы, архіўнае фота
На адкрыцці выставы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль аб’яднае самыя буйныя выставачныя пляцоўкі горада.

МІНСК, 6 лют — Sputnik. Міжнародны фестываль мастацтваў "ART-MINSK" з 27 красавіка па 20 мая аб'яднае шматлікія выставачныя пляцоўкі горада, паведамілі Sputnik арганізатары.

У праграме спецыяльных мерапрыемтстваў фестываля будуць удзельнічаць мастацкія галерэі, музеі і арт-прасторы.

Художник Валерий Песин - Sputnik Беларусь
Мастак Валерый Песін: у творчасці павінен быць момант пакуты

У ліку ўдзельнікаў — Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мемарыяльны музей Азгура, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і многія іншыя.

Зараз і да 1 сакавіка арганізатары — ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", Цэнтр выяўленчага і медыя мастацтва "Новая культурная ініцыятыва" і галерэя Беларускага саюза мастакоў —  збіраюць заяўкі ад удзельнікаў, якія не абмежаваныя ні ўзростам, ні нацыянальнасцю.

Стужка навiн
0