МІНСК, 6 лют — Sputnik. Амерыканскі акцёр Джон Махоні памёр у бальніцы ва ўзросце 77 гадоў, паведамілі ў аўторак амэрыканскія выданні.
Махоні быў не так даўно экстрана шпіталізаваны, за жыццё акцёра змагаліся ўрачы. Выратаваць яго не ўдалося — артыст памёр на 78-м годзе жыцця.
Прычыны смерці, як і шпіталізацыі Махоні, амерыканскімі выданнямі пакуль не паведамляюцца. Верагодней за ўсё, гаворка ідзе пра абвастрэнне хранічнай хваробы, хоць магчымыя і іншыя версіі.
За сваю кар'еру Махоні зняўся ў 68 фільмах і серыялах — без уліку кароткаметражнага і аматарскага кіно. Найбольшую вядомасць акцёру прынеслі фільмы "Скажы што-небудзь", "Першабытны страх", "На адлегласці ўдару" і іншыя.
Апошняя праца Махоні — серыял "Бязглуздзіца, якую нясе мой бацька", які выходзіў у 2010-2011 гадах. Да гэтага некалькі гадоў ён выконваў пераважна другарадныя ролі бацькоў, дзядуляў і настаўнікаў.