МІНСК, 6 лют – Sputnik. Першы сумесны альбом Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага "Дарогі" будзе прэзентаваны 8 лютага ў КЗ "Верхні горад".
Альбом складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, якія Сяржук Доўгушаў напісаў у перыяд з 2011 па 2013 год. З 2016 года склаўся дуэт з Аляксандрам Ясінскім, які дадаў у кампазіцыі гучанне баяна.
Акрамя песень на вершы Караткевіча і Сыса на канцэрце прагучаць беларускія народныя спевы і "Літвінская сюіта".
Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі ўжо выступалі дуэтам у Польшчы на фестывалі "Бардаўская восень", у Чэхіі, акрамя таго, частка канцэртнай праграмы была прызентавана ў ЗША – у Чыкага і Нью-Ёрку.
Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідар гурта Vuraj, кіраўнік і арганізатар праекта "Спеўны сход".
Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог, лаўрэт шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, "Морф", BosaeSonca, Vuraj, піша музыку да фільмаў і спектакляў.
Дзе: КЗ "Верхні горад".
Калі: 8 лютага, 19:00.
Квіткі можна набыць па тэлефонах: 8 (017) 327-39-44, 8 (044) 577-39-24 альбо на сайце kvitki.by.