МІНСК, 7 лют – Sputnik. Хуткія спатканні, падчас якіх будзе магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, зладзіць культурная пляцоўка "Арт Сядзіба" ў адмысловым трамваі 14 лютага, у Дзень святога Валянціна.
У трамваі, які праедзе ад прыпынку "Батанічная" да Зялёнага Лугу і на Возера, сустрынуцца 10 хлопцаў і 10 дзяучат, якія дагэтуль не ведалі адзін аднаго. Яны будуць мець 5 хвілін, каб пазнаёміцца і па выніках размовы адзначыць, падабалася ім ці не. Калі сімпатыя ўдзельнікаў будзе ўзаемная, арганізатары паведамяць пра гэта.
Пасля "Хуткіх спадканняў" удзельнікаў запрашаюць у "Арт Сядзібу" на музыкальную імпрэзу, пачатак якой у 20:00. Заяукі на ўдзел у "Хуткіх спатканнях" дасылайце па спасылцы.
Пачатак: а 18:00.
Кошт удзелу: 20 руб.