Фрыстайлістка Ала Цупер будзе сцяганосцам зборнай Беларусі на Алімпіядзе

© Sputnik / Михаил Мокрушин / Перайсці ў медыябанкФрыстайліська Ала Цупер
Фрыстайліська Ала Цупер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Алімпійскую чэмпіёнку 2014 года абралі сцяганосцам на агульным сходзе беларускіх спартсменаў у Пхенчхане.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Ала Цупер панясе алімпійскі сцяг Беларусі на адкрыцці XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане, пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАК.

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Несцяровіч: у Пхенчхане ўзняты сцяг Беларусі, чакаем фрыстайлістаў

Алімпійскую чэмпіёнку-2014 па фрыстайле беларускія спартсмены абралі сцяганосцам на агульным сходзе ў Пхенчхане. Шэф місіі беларускай зборнай на зімовай Алімпіядзе-2018, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля ўпэўнены, што кандыдатура Цупер на гэтую ролю падыходзіць лепш за ўсё.

"Сцяганосцам павінен быць дасведчаны, знакаміты і вядомы атлет. У Алы Цупер усё гэта ёсць. Ды і, як вядома, спартсменка збіраецца пазмагацца за медаль і на Гульнях у Пхенчхане. Таму вырашана было даверыць гэтую місію Алы Цупер. На наш погляд, з усіх бакоў годны выбар", — адзначыў Барауля.

Традыцыйна на кожнай Алімпіядзе сцяганосцамі выступаюць лепшыя беларускія спартсмены. На зімовай Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы сцяг нёс хакеіст Алег Антоненка, на АГ 2012 у Лондане — тэнісіст Максім Мірны, у 2014 годзе ў Сочы сцяганосцам быў фрыстайліст Аляксей Грышын, а ў 2016 у Рыа — чэмпіён у кулявой стральбе Сяргей Мартынаў.

Стужка навiн
0