МІНСК, 7 лют — Sputnik. Пасольства Беларусі ў Літве арганізуе дыктоўку на беларускай мове, паведаміла пасольства ў сваім Twitter-акаунце.
Дыктоўка на беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, пройдзе 21 лютага.
21 лютага Пасольства ладзіць дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную Міжнароднаму дню роднай мовы. Усіх жадаючых паўдзельнічаць просім да 15 лютага накіроўваць лісты на паштовую скрыню lt.press@mfa.gov.by з пазнакай «дыктоўка» і наступнай інфармацыяй: прозвішча, імя, прафесія. pic.twitter.com/RnEizmn8BH
— BelEmbassyLt (@BelEmbassyLt) 7 февраля 2018 г.
Усем, хто жадае прыняць удзел у дыктоўке, трэба да 15 лютага даслаць заяўку на паштовую скрыню пасольства. У пісьме трэба ўказаць прозвішча, імя і прафесію.