Шматмоўе і культурная спадчына II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкПрадстаўнікі Беларусі падчас параду атлетаў і членаў нацыянальных дэлегацый на цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў у Баку.
Прадстаўнікі Беларусі падчас параду атлетаў і членаў нацыянальных дэлегацый на цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў у Баку. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У чацвер, 8 лютага, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь пройдзе круглы стол на тэму: "Шматмоўе і культурная спадчына II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

У 2019 годзе Беларусь прымае II Еўрапейскія гульні, якія ў чарговы раз павінны пацвердзіць імкненне краіны да папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця. Мы чакаем у госці спартсменаў і балельшчыкаў не толькі еўрапейскіх краін, але і турыстаў з усяго свету.

Тэмы, вынесеныя на абмеркаванне круглага стала:

  • уклад II Еўрапейскіх гульняў у папулярызацыю культуры Беларусі, асноўныя культурна-адукацыйныя мэты Гульняў, прыцягненне моладзі ў спартыўнае жыццё краіны;
  • павышэнне турыстычнай прывабнасці і прэстыжу Беларусі на міжнароднай арэне пры дапамозе PR-кампаніі II Еўрапейскіх гульняў;
  • якія мовы будуць найбольш запатрабаваныя падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, улічваючы міжнародны статус Гульняў.

У круглым стале ўдзельнічаюць:

  • міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ;
  • намеснік дырэктара Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Анатоль КОТАЎ:
  • намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл ПАРТНЫ;
  • старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў рэспублікі Беларусь Ігар МАРЗАЛЮК;
  • дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена АНІСІМ;
  • начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей ФУРМАНАЎ;
  • галоўны рэдактар ​​газеты "Народная воля" Іосіф СЯРЭДЗІЧ;
  • гісторык, ганаровы старшыня "Таварыства беларуская мовы" Алег ТРУСАЎ;
  • рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр ВАВІЛАЎ.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел у сустрэчы, якая пройдзе ў чацвер, 08 лютага, у 11.00. у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Камуністычная, 86.

Акрэдытацыя:

E-mail: p.antonov@sputniknews.com;

Тэл.: +375 17 237 83 65;

Моб.: +375 29 550 06 31.

Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0