МІНСК, 8 лют — Sputnik. Беларуская "Вікіпедыя" пераадолела мяжу ў 150 тысяч артыкулаў і заняла 46 месца ў свеце, паведамляецца на сайце.
150 000-ым артыкулам стала біяграфія Збігнева Прайснера.
Беларускамоўная Вікіпедыя існуе са жніўня 2006 года і развіваецца ахвотнікамі энцыклапедычнай справы.
Зараз налічваецца ўжо 150 412 артыкулаў, тады як 2,5 гады назад іх было 100 тысяч. Кожны месяц праўкі тут робяць больш за 250 чалавек, а за ўвесь час існавання раздзела было зроблена больш за 3 мільёны правак.