МІНСК, 8 лют — Sputnik. Павышэнне тэмпературы чакаецца ў Беларусі ўжо ў чацвер 8 лютага, днём слупкі тэрмометраў ужо могуць падняцца да адзнакі +1°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па дадзеных беларускіх сіноптыкаў, надвор'е ў рэспубліцы ў бліжэйшыя дні будуць фармаваць франты, якія ссоўваюцца на тэрыторыю Беларусі з Украіны.
"У чацвер 8 лютага раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што ўначы тэмпература паветра складзе ад —2°С (па паўднёвым захадзе) да —13°С (па поўначы), аднак ужо ў другой палове дня мароз аслабее — да —5..+1°С.
У пятніцу 9 лютага ў Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, месцамі мокры, на асобных участках дарог буде галалёдзіца. Мінімальная тэмпература ноччу на поўдні краіны будзе каля —1°С, на поўначы —8°С, удзень — ад —4 да +1°С.
У першы дзень выхадных сіноптыкі зноў абяцаюць кароткачасовы снег і галалёдзіцу, ноччу ў суботу 10 лютага тэрмометры пакажуць 0..-6°С, удзень — ад —4 да +1°С.