Сярэдзіч: палова артыкулаў у прэсе павінна быць на беларускай мове

© Photo : стоп-кадр видео пресс-службы президентаГалоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч на сустрэчы з прэзідэнтам
Галоўны рэдактар газеты Народная воля Іосіф Сярэдзіч на сустрэчы з прэзідэнтам - Sputnik Беларусь
Імідж Мінска і Беларусі ў цэлым будзе залежаць ад таго, наколькі прадстаўленыя беларуская культура і мова ў дзяржаўным друку.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Беларускай мовы павінна быць больш на старонках дзяржаўнай прэсы, заявіў у МПЦ Sputnik галоўны рэдактар ​​газеты "Народная воля".

Паводле яго слоў, Міністэрству інфармацыі Беларусі трэба павялічыць адсотак тэкстаў на беларускай мове ў газетах і часопісах. У кантэксце будучых спаборніцтваў і магчымасці для Беларусі паказаць сваю культуру гасцям з Еўропы, важна паказаць асаблівасці нашай краіны, у першую чаргу — беларускую мову, і яе багацце ў друку.

Пісьменнік Мікалай Чаргінец - Sputnik Беларусь
Радыё
Чаргінец: трэба, каб у Мінску былі вуліцы Быкава і Барадуліна

"Для нас галоўнае сёння — вярнуць у Беларусь беларускае слова", — заявіў Сярэдзіч.

У ходзе дыскусіі ў МПЦ, галоўны рэдактар "Народнай волі" таксама адзначыў, што Мінск можа здацца гасцям і ўдзельнікам другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе, "камуністычным запаведнікам", паколькі вуліцы беларускай сталіцы носяць імёны Леніна, Валадарскага і Фрунзэ.

У якасці альтэрнатывы Сярэдзіч прапанаваў сталічным уладам назваць адну з вуліц горада ў гонар народнага пісьменніка Васіля Быкава, і зрабіць гэта да пачатку Еўрапейскіх гульняў.

"Калі мы ганарымся сапраўды сваёй самабытнасцю і беларускасцю, трэба вырашаць гэтае пытанне сур'ёзна, на дзяржаўным узроўні", — сказаў ён.

Таксама Сярэдзіч адзначыў, што ў час правядзення гульняў і культурных мерапрыемстваў міліцыя і іншыя сілавыя структуры павінны паказаць сябе максімальна карэктна.

"Ужо з сённяшняга дня мы павінны ствараць самы станоўчы вобраз сваёй краіны", — рэзюмаваў ён.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі