МІНСК, 9 лют — Sputnik. Часовую экспазіцыю "Таямніцы імгнення" прадставяць наведвальнікам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
У экспазіцыі прадставяць антыкварныя гадзіннікі Францыі, Англіі, Германіі ХІХ-пачатка ХХ стагоддзяў. Некаторым экспанатам некалькі сотняў гадоў. Частка экспазіцыі — гадзіннікі розных тыпаў і памераў: камінныя, насценныя, падлогавыя, кішэнныя.
Таксама на экспазіцыі наведвальнікі пазнаёмяцца з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі, якую чыталі ў тыя часы. Гэта і Льюс Кэррал з казкай "Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне", якая ўпершыню была выдадзена ў Англіі ў 1865 годзе, творы Джорджа Байрана ў перакладзе на нямецкую мову, творы аднога з выбітных французскіх раманістаў ХІХ стагоддзя Віктара Гюго, рэаліста Анарэ дэ Бальзака і іншых.
Дзе: вул. Багдановіча, 13 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)
Калі: 14 лютага 17:00